Двух беларусаў злавілі на літоўскай мяжы: яны хацелі атрымаць палітычны прытулак

14/03/2016 - 11:13

Двух юнакоў затрымалі памежнікі ў лесе каля пункта пропуску "Катлоўка" у Астравецкім раёне Гродзеншчыны. Маладыя людзі былі затрыманыя за 300 метраў ад дзяржаўнай мяжы 11 сакавіка пры спробе наўмысна і незаконна перайсці яе.

Памежнікам 20-гадовыя хлопцы патлумачылі, што хацелі трапіць у Літву, каб атрымаць там палітычны прытулак, ішлі ў пошуках лепшых умоваў жыцця. Пра гэта ў каментары БелаПАН распавёў памочнік начальніка Смаргонскай памежнай групы Аляксандр Колабаў.

Юнакоў аформілі як парушальнікаў дзяржаўнай мяжы і выпісалі позвы ў апарат Смаргонскай памежнай групы для разбору і прыняцця рашэння ў рамках заканадаўства. Аднак парушальнікі не з'явіліся да дазнаўцы. Матэрыялы на іх накіраваныя ў суд.

Пра асобы юнакоў пакуль нічога не паведамляецца.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі