Двор Новага замка ў Гродне высцелілі гістарычнымі дыванамі і посцілкамі (фота)

09/08/2018 - 06:17

У двары Новага замка ў Гродне 8 жніўня выклалі сушыць дываны, посцілкі і частку адзення з фондаў мясцовага гісторыка-археалагічнага музея, паведамляе hrodna.life

Многія з гэтых рэчаў паходзяць з сярэдзіны ХІХ — першай паловы ХХ стагоддзя. Яны трапілі ў музей ад жыхароў Гродна і навакольных вёсак на працягу мінулых дзесяцігоддзяў. 

Прасушка тэкстыльных экспанатаў — штогадовая працэдура, неабходная для лепшага захоўвання экспанатаў у музейных фондах.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі