Двое гульцоў БАТЭ атрымалі моцныя траўмы на матчы са “Смалявічамі”

15/07/2018 - 11:56

Двое гульцоў БАТЭ атрымалі моцныя траўмы падчас матчу са “Смалявічамі”, які прайшоў 14 ліпеня ў рамках 16 тура чэмпіянату краіны. Гульня скончылася з лікам 3:2 на карысць барысаўчанаў, якія пры гэтым забілі адзін аўтагол), але і прынесла падапечным Аляксея Багі страты. Пра гэта паведамляюць спартовыя СМІ.

Абаронца жоўта-сініх Захар Волкаў пакідаў футбольнае поле на насілках — у яго сур’ёзны пералом галенастопу, магчымая аперацыя.

Брамнік Дзяніс Шчарбіцкі атрымаў моцны ўдар рэбраў, а таксама пералом носа і невялікае страсенне мозгу. Трэнер каманды пакуль не бярэцца прадказваць, як доўга гулец будзе аднаўляцца.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі