Два іранцы, раней высланыя з Беларусі, ляцелі праз Мінск з фальшывымі пашпартамі

05/07/2024 - 10:03

Іранцы ў мінскім аэрапорце / Памежны камітэт

У Нацыянальным аэрапорце Мінск 3 ліпеня затрымалі двух грамадзянін Ірана, паведамляе Памежны камітэт.

Мужчыны афармлялі дакументы на рэйс "Мінск-Ерэван". Іх дакументы выклікалі падазрэнні ў памежнікаў. Пасля спецыяльнай праверкі ывявілася, што ў пашпартах былі замененыя фатаграфіі. У асабістых рэчах замежнікаў удалося знайсці іх сапраўдныя пашпарты.

Парушальнікаў пасадзілі ў ізалятар часовага ўтрымання. За спробу незаконнага перасячэння мяжы ім пагражае штраф да 100 базавых велічынь (4000 рублёў).

За выкарыстанне падробленых дакументаў пагражае да двух гадоў абмежавання волі. Таксама выявілася, што летась гэтых маладых людзей дэпартавалі з Беларусі і забаранілі ўязджаць у нашу краіну цягам пяці гадоў. За парушэнне гэтай забароны ім таксама пагражае крымінальная адказнасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі