Два беларускія чыноўнікі атрымліваюць заробак, большы за 10 тысяч рублёў, піша Telegram-канал "Эканоміка". Абодва яны працуюць у Мінску.
Паўгода таму такі заробак быў толькі ў аднаго чыноўніка.
Паведамляецца, што за апошнія паўгода колькасць чыноўнікаў з заробкам больш за 4000 рублёў павялічылася на 8 чалавек — іх цяпер 142.
Усе заробкі ў таблічцы падаюцца без уліку падаходнага падатку (13%), унёску ў Фонд сацабароны (1%) і прафсаюзных унёскаў (1%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.