Два чалавекі пацярпелі пры сутыкненні трох аўтамабіляў у Глыбоцкім раёне

18/01/2018 - 07:30

17 студзеня ў Беларусі адзначаліся шматлікія ДТЗ, выкліканыя снегападам. У Глыбоцкім раёне Віцебшчыны ўдзень адбылася аварыя з удзелам трох аўтамабіляў, перадае БЕЛТА са спасылкай на ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.

На трасе Полацк — Глыбокае — мяжа Літвы сутыкнуліся тры легкавікі — Volkswagen, Ford і Renault. Здарэнне адбылося каля паловы чацвёртай дня. Паводле папярэдніх звестак, кіроўца Volkswagen абганяў Ford, за рулём якога была 45-гадовая жанчына. Пры гэтым два аўто сутыкнуліся. У ДТЗ трапіў таксама Renault, які ехаў у сустрэчным напрамку. За яго рулём быў 24-гадовы кіроўца. Ён і жанчына атрымалі траўмы і былі шпіталізаваныя. 44-гадовы кіроўца Volkswagen, які кіраваў першай машынай, не пацярпеў.

Дакладныя прычыны аварыі пакуль невядомыя. Следчыя разглядаюць некалькі версій здарэння. Цяпер па факце ДТЗ ідзе праверка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі