Два беларускія банкі трапілі пад санкцыі ЗША за дзеянні Расіі ва Украіне

22/12/2015 - 18:29

Міністэрства фінансаў ЗША 22 снежня пашырыла санкцыі супраць фізічных і юрыдычных асоб Расіі за дзеянні ва Украіне. У спісе, які апублікавала Міністэрства фінансаў ЗША, 34 дадатковыя асобы — гэта пераважна расійскія кампаніі і банкі, а таксама іх даччыныя структуры.

У прыватнасці, пад абмежаванні трапілі "дочкі" Ашчадбанка і ВТБ, а таксама сэрвіс плацяжоў "Яндэкс. Грошы". Як перадае Радыё "Свабода", у спісе апынуліся і два беларуcкія банкі — ВТБ і БПС-Ашчадбанк.

Дарэчы, пад амерыканскія санкцыі трапіў таксама шэраг палітыкаў і топ-менеджараў, у тым ліку былыя ўкраінскія міністры і дзеячы так званых Данецкай і Луганскай народных рэспублік.

Фота: stroy.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі