ДТЗ у Мінску: "Мерсэдэс" пасля ўдару аб парапет адкінула з дарогі

23/08/2017 - 07:19

У Мінску на праспекце Незалежнасці "Мерсэдэс" пасля ўдару аб парапет адкінула на мясцовы праезд. Пра ДТЗ агенцтву БЕЛТА распавяла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Першамайскага раёна Мінска Аксана Мяхедка.

Аўтааварыя адбылася 22 жніўня ў 20.40. Аўтамабіль ехаў на выезд з горада. ДАІ мяркуе, што кіроўца не справіўся з кіраваннем і наехаў на парапет. Ад удару машына вылецела на мясцовы праезд.

У аўто былі трое чалавек — кіроўца і двое пасажыраў, хлопец і дзяўчына. У выніку аварыі дзяўчыну з папярэднім дыягназам "чэрапна-мазгавая траўма" даставілі ў лякарню хуткай меддапамогі.

Фота ДАІ Першамайскага раёна горада Мінска

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі