Яраслаў Раманчук
Беларускі бізнес усё мацней залежыць ад расійскага рынку — і адначасова ўсё часцей сутыкаецца з рызыкамі, якія стварае вайна. Згарэлыя склады Wildberries, праблемы з пастаўкамі, расійскія кампаніі, якія спасылаюцца на "беспілотную небяспеку" як на форс-мажор. Што гэта азначае для беларускіх прадпрымальнікаў і спажыўцоў?
Тым часам беларускія кампаніі працягваюць пашырацца на расійскім рынку, а дзяржава адпраўляе міліцыю кантраляваць уборку ўраджаю. Ці сапраўды беларуская эканоміка стабільная — ці проста пакуль паспявае адаптавацца да новых рызык? Наколькі небяспечнай становіцца залежнасць ад Расіі і ці можа вайна пачаць непасрэдна біць па беларускай эканоміцы?
Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з эканамістам Яраславам Раманчуком.
Эфір пачнецца ў 14:00 па Мінску, задавайце пытанні!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут