Долар пераадолеў псіхалагічную планку ў 3 рублі

19/03/2026 - 13:18

Долары, ілюстрацыйнае фота / Reuters

19 сакавіка на таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы долар пераступіў псіхалагічную планку ў 3 рублі і дасягнуў максімуму за пяць з паловай месяцаў.

Курс еўра таксама павялічыўся і абнавіў трохмесячны максімум. Расійскі рубель працягвае зніжацца і апусціўся да мінімуму за год.

Вынікі валютных таргоў 19 сакавіка:

Долары ЗША: 3,0184 (+0,0238 / +0,79%);
Еўра: 3,4628 (+0,0164 / +0,48%);
Расійскія рублі: 3,6056 (−0,0402 / −1,10%);
Кітайскія юані: 4,4508 (+0,0436 / +0,99%)

Курсы валют 19 сакавіка / banki24.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі