КНДР / LRT
Беларусь плануе супрацоўнічаць з Паўночнай Карэяй. Дэлегацыя з Пхеньяна прыязджала ў Мінск 2 чэрвеня. Кіраўнік беларускага МЗС Максім Рыжанкоў сустрэўся з міністрам знешнеэканамічных спраў КНДР Юн Чжон Хо.
"Асаблівы акцэнт быў зроблены на супрацоўніцтве ў сферах сельскай гаспадаркі, харчовай бяспекі і аховы здароўя", — гаворыцца ў афіцыйнай заяве МЗС Беларусі.
Раней, у сакавіку гэтага года, у Паўночную Карэю ездзіў Аляксандр Лукашэнка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут