Для жанчын у беларускім войску пашылі сукенкі (і бацільёны)

14/11/2023 - 14:43

Новая форма ў беларускай арміі / Міністэрства абароны РБ

Жанчынам у беларускім войску выдадуць сукенкі, расказаў начальнік рэчавага ўпраўлення Міністэрства абароны палкоўнік Аляксей Кавалёў.

— Вайскоўцы-жанчыны даўно звярталіся да нас з пытаннем пра сукенкі і дэмісезонны абутак. Мы, вядома, пайшлі ім насустрач, распрацавалі мадэлі і фасоны і ўжо выдалі ў войскі першыя ўзоры для эксперыментальнага нашэння, — кажа Кавалёў.

Плануецца памяняць і баявую форму адзення: выпусціць тактычную кашулю, флісавую куртку і кашне (шалік).

Пакуль праект указа пра форму адзення, у якім прадугледжаныя новыя элементы (і сукенкі ў тым ліку) не ўзгоднены.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі