Прысмакі патаннеюць? / LookByMedia
Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі прадаставіў тарыфную льготу ў выглядзе вызвалення ад выплаты мытнай пошліны на неабястлушчаную какаа-пасту, какаа-масла і какаа-тлушч, што ўвозяцца ў Беларусь. Гэтая мера будзе дзейнічаць па 30 красавіка 2027 года ўключна.
Як адзначае міністр па гандлі ЕЭК Андрэй Сляпнёў, “згаданая прадукцыя выкарыстоўваецца вытворцамі кандытарскіх вырабаў для вырабу шакаладу, шакаладных цукерак і вырабаў з шакаладу”.
Новыя тарыфныя льготы павялічаць эфектыўнасць працы прадпрыемстваў за кошт зніжэння кошту сыравіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут