Дэйв Гэан ў 3D: новае відэа праекта Soulsavers трэба глядзець на смартфоне

03/11/2015 - 12:26

Лідар Depeche Mode Дэйв Гэан і гурт Soulsavers знялі незвычайны кліп-галаграму на песню "All Of This And Nothing". Яго задума раскрываецца менавіта падчас прагляду відэа на планшэце ці смартфоне, з выкарыстаннем пластыкавай пірамідкі, якую трэба склеіць самастойна. Вынік — бачная прывідная 3D-выява Гэана.


"Ідэя не толькі крутая, але і сімвалічная, таму што ідэальны спосаб паглядзець гэтае відэа — гэта зламаць старую скрынку ад CD і ператварыць яе ў футурыстычны прыбор. Мы бярэм нешта старое і ствараем з яго новае", — кажа Джэф Грэка з каманды Fourclops, якая ўвасобіла тэхналагічную задуму.

Песня "All Of This And Nothing" гучыць на свежай пласцінцы Гэана і Soulsavers "Angels & Ghosts".

Паводле: comma.com.ua

 

Інструкцыя: як зрабіць пірамідку

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі