Дэпартамент аховы МУС купляе электрааўтамабіль. Для гольфа!

10/04/2018 - 16:02

Дэпартамент аховы Міністэрства ўнутраных спраў вырашыў павялічыць свой аўтапарк на электрамабіль. Праўда, гэта будзе зусім не славутая "Тэсла". 

Мяркуючы па ўсім, ведамства плануе купіць чатырохмесцавы гольф-кар. Заплаціць за яго МУС мяркуе 35 тысяч рублёў, паведамляецца ў заяўцы на сайце дзяржзакупак

Пастаўку гольф-кара чакаюць на складзе Дэпартамента аховы ў вёсцы Гарані Мінскага раёна, каля гродзенскай трасы. Тут размешчаны "Цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь".

У заяўцы паведамляецца, што замоўца пакідае за сабой права адмяніць закупку ў сувязі з адсутнасцю фінансавання, знікнення неабходнасці набыцця тавару, змены прадмета закупкі і (або) патрабаванняў да кваліфікацыйных даных удзельнікаў працэдуры закупкі. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі