Дэмакраты-кангрэсмены заклікалі Байдэна зняць кандыдатуру з выбараў

08/07/2024 - 07:24

Джо Байдэн / Reuters

Джо Байдэну трэба зняць сваю кандыдатуру з выбараў прэзідэнта ЗША. Такое меркаванне выказала група дэмакратаў падчас нарады ў Палаце прадстаўнікоў Кангрэса ЗША, паведамляе тэлеканал CNN са спасылкай на крыніцы. Нарада прайшла напярэдадні перад аднаўленнем работы Палаты прадстаўнікоў пасля летніх канікулаў.

Лідэр дэмакратаў у Палаце прадстаўнікоў Хакім Джэфрыс вырашыў даведацца пра настроі сваіх аднапартыйцаў пасля тэледэбатаў Байдэна з Дональдам Трампам. Для Байдэна дэбаты аказаліся правальнымі. Абмяркоўваліся патэнцыйныя страты для дэмакратаў і тое, як няўдалае выступленне Байдэна адаб'ецца на шанцах партыі вярнуць большасць у Палаце прадстаўнікоў.

Вядома, што колькасць дэмакратаў, якія выразна заявілі, што Байдэну лепш выйсці з прэзідэнцкай гонкі, была большая за колькасць тых, хто па-ранейшаму падтрымлівае яго кандыдатуру. Сам Байдэн раней заявіў, што мае намер прадоўжыць барацьбу за прэзідэнцкую пасаду.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі