Дар’я Домрачава на пераможным фінішы згубіла чырвона-зялёны сцяг (фота)

22/02/2018 - 13:07

Жаночая зборная Беларусі па біятлоне выйграла на Алімпіядзе залаты медаль у эстафеце. На першых этапах выступалі Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко і Дынара Алімбекава. Дар’я Домрачава пайшла на лыжню чацвёртай, але хутка захапіла лідарства і яго ўжо не ўпусціла. На пераможным фінішы здарыўся кур’ёзны выпадак — Домрачавай перадалі чырвона-зялёны сцяг, але яна яго яшчэ да лініі фінішу згубіла (сцяг сарвала ветрам) і прыехала толькі з дрэўкам у руках.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі