Дар'я Домрачава і Оле-Эйнар Б'ёрндален узялі шлюб

17/07/2016 - 08:08

Дар'я Домрачава і Оле-Эйнар Б'ёрндален узялі шлюб. Шлюбнае фота знакаміты нарвежскі біятланіст апублікаваў у Facebook. "Які цудоўны дзень", — так ён яго падпісаў на нарвежскай, англійскай і рускай мовах. Пра месца, дзе прайшла цырымонія, Б'ёрндален не паведаміў.

Дар'і Домрачавай 3 жніўня споўніцца 30 гадоў. Яна — трохразовая алімпійская чэмпіёнка, уладальніца Крышталёвага глобуса (у сезоне 2014/2015 гадоў), Герой Беларусі. Оле-Эйнару Б'ёрндалену 42 гады. Ён — адзін з самых вядомых біятланістаў апошніх дзесяцігоддзяў, васьміразовы алімпійскі чэмпіён. Біятланісты пазнаёміліся падчас Алімпіяды 2010 года ў Ванкуверы. На той час Б'ёрндален быў у шлюбе з італьянскай біятланісткай Наталі Сантэр, дзяцей у іх не было. У 2012 годзе нарвежац развёўся. Тады ж упершыню з'явіліся чуткі пра блізкія адносіны Домрачавай і Б'ёрндалена.

У кастрычніку 2016 года Дар'я Домрачава і Оле-Эйнар Б'ёрндален павінны стаць бацькамі. З 2017 года яны збіраюцца жыць у Беларусі, ва ўласным доме, які будуецца пад Мінскам.

Фота: ria.ru

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі