Дар'я Домрачава атрымала ўзнагароду за спартовую высакароднасць

10/05/2018 - 16:18

Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава атрымала ад Міжнароднага саюза біятланістаў (IBU) прыз за спартовую высакароднасць, перадае БЕЛТА. Аналагічны прыз атрымаў таксама нарвежац Ёханэс Цінес Бё.

Гэтую ўзнагароду беларускай спартоўцы вырашылі ўручыць па выніках галасавання біятланістаў, якія выступаюць на Кубку свету. 

Нагодай стаў выпадак падчас этапа Кубка свету ў італьянскім Антхольцы. Падчас гонкі пераследу Домрачава пасля заключнай стральбы змагалася за другое месца з італьянкай Даратэяй Вірэр. Перад паваротам на фініш беларуска наступіла на лыжную палку італьянкі, і тая засталася толькі з адной. Домрачава вырашыла не апярэджваць Вірэр і фінішавала трэцяй.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі