Даішнік схапіўся за галаву, калі кіроўца-замежнік зачапіў машыну ДАІ

19/01/2018 - 14:45

Кур'ёзнае здарэнне адбылося з аўтамабілямі ў цэнтры Мінска, на плошчы Францішка Багушэвіча. Рухаючыся з боку праспекта Дзяржынскага, кіроўца "Аўдзі" не зразумеў сігналы рэгуліроўшчыка і павярнуў не ў той бок. Пры гэтым яго машына зачапіла аўтамабіль ДАІ. Рэгуліроўшчык расхваляваўся так, што ажно схапіўся за галаву.

Паводле папярэдніх звестак, кіроўцам "Аўдзі" быў замежнік, машына аформленая таксама не на яго.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі