Таксоўкі / Еўрарадыё
Дзяржаўная аўтамабільная інспекцыя з 6 па 10 красавіка правядзе прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне бяспекі перавозак пасажыраў у таксаўках.
Акцыя будзе ўключаць праверку дакументаў кіроўцаў, тэхнічнага стану транспарту і выкавання Правілаў дарожнага руху. Паводле звестак МУС, у 2025 годзе здарылася 108 ДТЗ з удзелам таксовак: два чалавекі загінулі, а 113 атрымалі траўмы рознай цяжкасці.
Кіраўнікі арганізацый, дзе будуць выяўлены парушэнні, звязаныя з допускам кіроўцаў або эксплуатацыяй няспраўнага транспарту, падлягаюць адміністрацыйнай адказнасці.
Мэта мерапрыемства — прафілактыка ДТЗ і забеспячэнне бяспечных умоў перавозкі пасажыраў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут