Да юбілею "зайчыка" Нацбанк выпусціў прамавугольныя манеты

05/07/2024 - 08:21

Юбілейныя манеты Нацбанка / @pressnbrb

Нацыянальны банк з 5 ліпеня выпускае ў абарачэнне памятныя манеты "Беларускі рубель. 30 гадоў". Манеты маюць нязвыклую прамавугольную форму і нагадваюць першыя разліковыя білеты Нацыянальнага банка. Яны з'явіліся ў 1992 годзе, а ў 1994 годзе былі абвешчаныя адзіным законным плацежным сродкам у Беларусі.

Памятныя манеты выпушчаныя ў двух варыянтах: з золата тыражом 10 000 штук і са срэбра тыражом 20 000 штук. Памер манеты — 150 х 70 мм. Цэны на іх будуць абвешчаныя пазней.

На першых беларускіх рублях, нагадаем, былі выяўленыя жывёлы. На купюры ў рубель, у прыватнасці, быў заяц. Зубра тады ацанілі ў 100 рублёў. Але з тых часоў у краіне прайшло некалькі дэнамінацый. Імаверна, таму на памятнай манеце Нацбанка ён з'явіўся на банкноце значна меншага вартасці.

Першыя разліковыя білеты Нацбанка Беларусі / тут і далей фота monetnik.ru

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі