Да расійскай праваабаронцы Яньшынай на Акрэсціна 6 дзён не пускаюць адваката

11/01/2023 - 17:21
Кацярына Яньшына / t.me/polniypc

Шэсць дзён на Акрэсціна не пускаюць адваката да расійскай журналісткі і праваабаронцы Кацярыны Яньшынай, паведамляе "Мемарыял".

Дзяўчыне дагэтуль не змаглі перадаць рэчы — праз кавідныя абмежаванні і "распараджэнні начальства".

Па словах калег затрыманай, спярша супрацоўнікі ІЧУ на Акрэсціна адмаўлялі, што Яньшына знаходзіцца ў іх. "Потым апраўдвалі адмову тым, што ўсе следчыя кабінеты занятыя. Некалькі разоў яны прызначалі новы час для наведвання, але кожны раз у выніку пераносілі. Адвакату так і не ўдалося трапіць у ІЧУ", — піша "Мемарыял".

Як распавядала Еўрарадыё, Яньшына прыехала ў Беларусь назіраць за судом над праваабаронцамі "Вясны". У першы ж дзень, 6 студзеня, яе затрымалі пасля працэсу на выхадзе з залы суда. Дзяўчыну асудзілі на 15 сутак, абвінаваціўшы ў дробным хуліганстве (арт. 19.1 КаАП). Па словах судовых прыставаў, яна рабіла фота і вяла прамую трансляцыю з суда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі