Да дома Валерыя Цапкалы прыйшлі супрацоўнікі КДК

11/06/2020 - 09:40

Да дома прэтэндэнта на прэзідэнцкае крэсла Валерыя Цапкала прыйшлі супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю. Пра гэта парталу TUT.by распавёў прадстаўнік яго штаба.

Сам палітык гадзіну таму быў на прабежцы. Дзе Цапкала цяпер, яго прадстаўнік не ведае.

"Ператрус яшчэ не пачаўся", —дадаў ён.

У сваю чаргу ў КДК не пацвярджаюць такія звесткі. "Такой інфармацыі ў мяне няма", —заявіў журналістам прэс-сакратар Камітэта дзяржкантролю Кірыл Данілаў.

Нагадаем, раніцай 11 чэрвеня ператрус пачаўся ў галаўным офісе Белзагпрамбанка і кампаніі "ПрыватЛізінг".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі