Да 2019 года ў Беларусі ўвядуць біяметрычны пашпарт і нацыянальную ID-карту

30/05/2017 - 16:15

Да 1 студзеня 2019 года ў Беларусі ўвядуць біяметрычны пашпарт і нацыянальную ID-карту. Пра гэта ў эфіры інтэрнэт-тэлебачання “СБ. Беларусь сегодня” паведаміў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун. Пашпарт будзе прызначаны выключна для паездак за мяжу. ID-карта стане асноўным пасведчаннем асобы, адзначыў Бягун.

Па словах начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі, карта будзе ўтрымліваць лічбавы подпіс грамадзяніна. У электронным чыпе ў пашпарце будуць фотаздымак, электронны подпіс, адбіткі пальцаў. Дзякуючы гэтаму будзе павялічана ступень абароны дакумента, а таксама аблегчанае праходжанне відаў кантроля на мяжы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі