ЦВК змяніў смс-рассылку на больш ветлівую

09/09/2016 - 10:12

Напярэдадні выбараў у Палату прадстаўнікоў Цэнтрвыбаркам зноў запусціў рассылку смс-паведамленняў, у якіх заклікае грамадзян прыйсці на выбарчыя ўчасткі. Скрын-шоты гэтых паведамленняў выкладваюць у сацсетку Фэйсбук інтэрнэт-карыстальнікі.

Адзначаецца, што танальнасць, у якой ЦВК сёлета звяртаецца да выбаршчыкаў, крыху змянілася.

“Выбаршчык! Прымі ўдзел у выбарах! Твой голас важны! Цэнтрвыбаркам”, — смс такога зместу атрымлівалі грамадзяне на свае сотавыя тэлефоны год таму.

Цяпер жа ЦВК стаў больш ветлівым і ўжо не звяртаецца на выбаршчыка на “ты”:

“Шаноўны выбаршчык! Просім прыняць удзел у выбарах! Цэнтрвыбаркам”, — пішуць цяпер.

Праўда, пра важнасць голасу ўжо ніхто не згадвае.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі