ЦТ па хіміі прайшло без парушэнняў

25/06/2017 - 09:26

Цэнтралізаванае тэставанне па хіміі 24 чэрвеня прайшло без парушэнняў. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на дырэктара Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мікалая Фяськова.

Па словах кіраўніка ўстановы, ніводзін абітурыент не быў выдалены з тэставання за выкарыстанне шпаргалак ці мабільных тэлефонаў.

На выпрабаванне запісваліся 15 968 абітурыентаў, з іх 899 не прыйшлі, што складае 5,6%.

Наступнае тэставанне — па фізіцы — пройдзе ў панядзелак, 26 чэрвеня.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі