Адвакат затрыманай Ганны Калтыгінай паведаміў, што сёння яе адпусцяць

09/08/2018 - 14:40

Адвакат затрыманай рэдактаркі аддзела навін tut.by Ганны Калтыгінай паведаміў, што сёння СК яе адпусціць. Калтыгіна знаходзілася ў ІЧУ двое сутак.

Нагадаем, што ў аўторак, 7 жніўня, у межах крымінальнай справы аб незаконным доступе да платнай падпіскі дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА ў офісе tut.by і БелаПАН прайшлі ператрусы.

Следчыя затрымалі супрацоўнікаў tut.by Марыну Золатаву, Ганну Калтыгіну, Галіну Уласік (адпушчаная) і Ганну Ермачонак, а таксама журналістку агенцтва БелаПАН Таццяну Каравянкову. На наступны дзень былі затрыманыя журналіст Паўлюк Быкоўскі і вэб-рэдактар ​​газеты "Беларусы і рынак" Аляксей Жукаў. У сераду таксама прайшоў ператрус у газеце "Культура". 9 жніўня затрымалі галоўную рэдактарку БелаПАН Ірыну Леўшыну.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі