Ціханоўская асудзіла ракетны ўдар Крамля па Харкаве

07/03/2026 - 13:12

Святлана Ціханоўская / t.me/tsikhanouskaya

Святлана Ціханоўская асудзіла ракетны ўдар Крамля па Харкаве.

— Яшчэ адна жудасная атака Расіі на Харкаў забрала жыцці сямі мірных жыхароў, у тым ліку дзяцей, у іх уласных дамах. Расія працягвае тэрарызаваць Украіну і ўвесь свет, — напісала палітык на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы X.

— Ціск на Крэмль павінен узмацняцца. Перамога Украіны жыццёва важная для міру і бяспекі ў Еўропе, — дадала лідарка дэмакратычных сіл Беларусі.

Як раней паведамляла Еўрарадыё, у ноч на 7 сакавіка Расія нанесла ўдар па Харкаве дзясяткамі балестычных ракет і сотнямі беспілотнікаў. Адна з ракет трапіла ў шматпавярховы будынак. 

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі