25 сакавіка ў Варшаве адбылася сустрэча прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды і дэлегацыі беларускіх дэмакратычных сіл на чале са Святланай Ціханоўскай. Гаворка ішла пра неабходнасць вываду расійскіх войск з тэрыторыі Беларусі, пра сумесную палітыку Захаду ў дачыненні рэжыму Лукашэнкі. Дуда распавёў пра вынікі саміта NATO і пра тое, што ў альянсе ёсць разуменне: беларускі народ не падтрымлівае расійскую агрэсію супраць Украіны.
Святлана Ціханоўская заклікала прэзідэнта Польшчы падтрымаць беларусаў, якія вымушана з'ехалі ў яго краіну. 25 сакавіка стала вядома, што ў Польшчы створана ўрадавая камісія для вырашэння праблем беларускіх уцекачоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут