Ціханоўская можа выступіць 21 верасня на сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін ЕС

17/09/2020 - 16:13

Святлана Ціханоўская можа выступіць 21 верасня на сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін Еўрасаюза, паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцу ў Савеце ЕС. У Бруселі ў панядзелак будзе разглядацца сітуацыя ў Беларусі, магчымая рэакцыя на дзеянні афіцыйнага Мінска (у тым ліку санкцыі), магчымасці запуску дыялогу паміж уладай і апазіцыяй.

Як чакаецца, Ціханоўская выступіць падчас дыскусіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі