Ціхан замяніў Дзевятоўскага на пасадзе старшыні федэрацыі лёгкай атлетыкі

24/09/2020 - 09:35

Іван Ціхан замяніў Вадзіма Дзевятоўскага на пасадзе старшыні Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі. Датэрміновыя выбары новага кіраўніка адбыліся ў чацвер на пазачарговай канферэнцыі.

Ціхану 44 гады. Ён — прызёр Алімпійскіх гульняў, двухразовы чэмпіён свету. Нягледзячы на ўзрост, па-ранейшаму трэніруецца, жыве ў Гродне. Доўгія гады Іван Ціхан выступаў за зборную Беларусі разам з Вадзімам Дзевятоўскім, але ён з вялікім спортам ужо развітаўся. Цяпер развітаўся і з пасадай кіраўніка федэрацыі, спаслаўся на праблемы са здароўем.

Як паведамляла Еўрарадыё, 21 жніўня стала вядома, што былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня федэрацыі Вадзім Дзевятоўскі трапіў у бальніцу. Тэлеканал СТБ заявіў пра "нервовы зрыў". У той дзень Дзевятоўскі напісаў на сваёй старонцы ў Facebook: "Лукашэнка не мой прэзідэнт!!!".

Іван Ціхан прысутнічаў на таемнай інаўгурацыі Лукашэнкі. Апошні гэтым летам называў яго патрыётам.

Ціхан і Дзевятоўскі на канферэнцыі / @tribuna_by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі