Ці праўда, што польскія ўлады перадумалі забараняць аборты?

05/10/2016 - 15:37

Агенцтва Інтэрфакс са спасылкай на Associated Press паведаміла, што Польшча перадумала ўводзіць забарону на аборты. Агенцтва цытуе словы міністра навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы Яраслава Говіна: "Поўнай забароны на аборты не будзе".

Насамрэч гэта толькі маленькі кавалак каментара міністра. Цалкам яго прыводзіць Польскае радыё:

"Хачу супакоіць тых, каго непакоіць поўная забарона абортаў у Польшчы. Законапраект дакладна не будзе прадугледжваць поўнай забароны, дакладна не будуць забароненыя аборты ў сітуацыі, калі жанчына з'яўляецца ахвярай гвалту альбо калі існуе пагроза яе жыццю ці здароўю".

Міністр толькі выказвае ўласнае меркаванне, а не кажа пра адхіленне законапраекта польскім парламентам. Пакуль праект закона аб забароне абортаў знаходзіцца на разглядзе ў польскім сейме. Яраслаў Говін належыць да партыі "Польшча разам", якая знаходзіцца ў апазіцыі да правячай партыі "Права і справядлівасць", што ініцыявала ўвядзенне поўнай забароны на аборты.

У панядзелак, 3 кастрычніка, прайшлі шматтысячныя акцыі супраць законапраекта. На іх выйшлі і мужчыны, і жанчыны ва ўсіх гарадах. У Варшаве на мітынг сабралася некалькі дзясяткаў тысяч чалавек.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі