Ці можна аўтаспынам дамагчыся бязвізу для Беларусі?

01/11/2018 - 07:47

Праехаць 15 тысяч кіламетраў аўтаспынам за 45 дзён і наведаць 24 еўрапейскія краіны плануюць два моладзевыя актывісты з Полацка. Мэта гэтай экстрэмальнай вандроўкі – паказаць, што Беларусь вартая бязвізу з Еўрасаюзам.

Якім чынам такі аўтаспын дапаможа еўраінтэграцыі Беларусі? Чым ён адрозніваецца ад такога кшталту падарожжаў іншых беларусаў? Як фінансавая дапамога ўдзельнікам падарожжа пакажа, што беларусам не абыякавая еўрапейская будучыня краіны?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае ўдзельнік Еўрааўтаспыну Алесь Круткін.

 

Удзельнік Еўрааўтаспыну Алесь Круткін на Еўрарадыё.

Слухаць ці спампаваць падкаст эфіру ніжэй.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі