Чыноўнікі скарацілі чацвёртую чвэрць у школах і "падрэзалі" заняткі

15/04/2020 - 10:32

Беларускім школьнікам скарацілі заняткі ў чацвёртай чвэрці ў сувязі з каранавірусам, а навучальны год павінен завяршыцца 30 траўня. Таму настаўнікам усіх прадметаў давядзецца скарачаць вывучэнне пэўных тэмаў. Нацыянальны інстыту адукацыі апублікаваў свае рэкамендацыі па гэтых скарачэннях. 

Замест належных васьмі тыдняў чацвёртая чвэрць у школьнікаў будзе працягвацца толькі шэсць: у сувязі з распаўсюдам каранавіруса вясновыя вакацыі замест 5 красавіка закончацца 19-га. 

Згодна з рэкамендацыямі Нацыянальнага інстытута адукацыі настаўнікам давядзецца нейкія тэмы аб'ядноўваць з іншымі, каб вывучыць іх за адзін урок. На некаторыя тэмы рэкамендуецца вылучаць менш заняткаў, чым было запланавана. Давядзецца адмовіцца ад некаторых кантрольных работ. Змены закрануць усе класы — ад пачатковых да старэйшых. 

Напрыклад, васьмікласнікам не давядзецца пісаць кантрольную работу па тэме "Сістэмы і сукупнасці квадратных няроўнасцяў". Творчасць Уладзіміра Караткевіча дзесяцікласнікі будуць вывучаць за сем гадзінаў замест запланаваных васьмі. Тэму "Магнітнае поле. Электрамагнітная індукцыя" дзесяцікласнікі будуць вывучаць 11 гадзін замест 14.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі