Чыноўнікі пагадзіліся абмяркоўваць з ІП указ Лукашэнкі № 222

08/02/2016 - 13:38

Чыноўнікі пагадзіліся абмярковаць з індывідуальнымі прадпрымальнікамі ўказ Аляксандра Лукашэнкі № 222. Пра гэта было заяўлена ў панядзелак на пасяджэнні ў Мінэканомікі рабочай групы па пытаннях дзейнасці прадпрымальнікаў. Як напісаў у Facebook удзельнік сустрэчы, кіраўнік Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Перспектыва" Анатоль Шумчанка, гэта была прапанова яго арганізацыі і яе падтрымала намеснік міністра эканомікі Ірына Касцевіч. Паседжанне рабочай групы, прысвечанае згаданаму ўказу, пройдзе 11 лютага.

Нагадаем, раней чыноўнікі не пагаджаліся абмяркоўваць з ІП указ № 222, паводле якога на ўсе тавары мусяць быць сертыфікаты. На 15 лютага "Перспектыва" запланавала вулічную акцыю ІП і падала на яе правядзенне заяўку ў Мінгарвыканкам.

Мінэканомікі, паседжанне рабочай групы. Фота: Facebook

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі