Пажар
Чатыры чалавекі загінулі ад пажараў за мінулыя дзяжурныя суткі. Як паведамляюць у МНС, найбольш трагічная сітуацыя ў Лідскім раёне, дзе агонь забраў жыцці трох чалавек. Яшчэ адна смерць зафіксаваная ў Магілёве. За суткі ратавальнікі ліквідавалі 37 пажараў.
З пачатку года ў Беларусь адбылося ўжо 2713 пажараў — на 18,6% больш, чым летась. Колькасць загінулых дасягнула 262 чалавек, што таксама прыкметна перавышае паказчыкі минулага году.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут