Часовы "канец света" на мінскай вуліцы Карла Маркса (фота)

18/05/2016 - 10:14

18 траўня частка кавярняў, банкаў і ўстановаў, размешчаных на сталічнай вуліцы Карла Маркса, зачыніліся амаль адразу пасля адкрыцця. Прычынай стала нечаканае адключэнне электрычнасці ў сувязі з “правядзеннем рамонтных прац”. Пры гэтым далёка не ўсе установы былі папярэджаныя аб гэтым загадзя.

У прыватнасці, амаль цэлы дзень не будуць працаваць папулярная кавярня “Мануфактура”, кафэ “Грунвальд” і яшчэ цэлы шэраг грамадскіх месцаў. Уключыць “святло” абяцаюць бліжэй да 16-ай гадзіны.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі