Часопіс Time назваў "чалавекам года" групу журналістаў. Гэта — забіты ў Турцыі Джамаль Хашогі з Саудаўскай Аравіі, Марыя Рэса з Філіпінаў, карэспандэнты Reuters у М'янме Ва Лон і К'я Со Оа, амерыканскае выданне Capital Gazette. Часопіс назваў іх "захавальнікамі" — людзьмі, якія дзеля пошуку праўды рызыкавалі сваімі жыццём і свабодай.
Дагэтуль Time ніколі не выбіраў чалавекам года таго, каго ўжо няма сярод жывых.