Чарговая эвакуацыя ў Мінску, на гэты раз 500 чалавек

13/02/2016 - 13:13

Чарговая эвакуацыя адбылася ў Мінску. З-за кароткага замыкання электраправодкі ў суботу з будынка Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта эвакуявалі 500 чалавек. Ніхто не пацярпеў. "Усё ў парадку", — пішуць ратавальнікі ў Twitter.

Як паведамляла Еўрарадыё, позна ўвечары 12 лютага з інтэрната БДУ на вуліцы Чурлёніса ў Мінску эвакуявалі 762 чалавекі. На 12-м паверсе гарэў смеццеправод і спрацавала аўтаматычная сігналізацыя.

Фота: Twitter

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі