Чарговае затрыманне па "справе TUT.by"

20/05/2021 - 09:17

Тэлеграм-канал "TUT.by навіны" піша пра затрыманне яшчэ адной былой супрацоўніцы выдання. Гэта юрыстка Ірына Касцючэнка, якая нядаўна змяніла працу. 

Паведамляецца, што яе забралі постаа з новага месца працы і завезлі ў ІЧУ на Акрэсціна. Яе працэсуальны статус невядомы.

Дарэчы, дагэтуль невядомае месцазнаходжанне суўладальніцы TUT.by Юліі Чарняўскай — удавы Юрыя Зісера

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі