Чарга на паркоўцы і лесвіцах: што адбываецца ў візавым цэнтры Польшчы

31/07/2019 - 14:26

Візавы цэнтр Літвы ў мінскім ГЦ Galileo перастаў абслугоўваць людзей праз абвал столі, які здарыўся 24 ліпеня. Усю працу часова перанеслі на паверх ніжэй у польскі візавы цэнтр. Цяпер тут пастаянна каля сотні чалавек чакаюць сваёй чаргі, каб падацца на візу.

Людзі шчыльна стаяць унутры калідора візавага цэнтра, але месца ўсё адно не хапае. Чарга выцягваецца да паркоўкі гандлёвага цэнтра з аднаго боку і да лесвіцы — з іншага. Наведвальнікі церпяліва чакаюць, але вялікага незадавальнення не выказваюць. 

Адзін з тых, хто чакае, — Васіль. Малады чалавек прызнаецца, што чакае ўжо больш за гадзіну, хоць і знаходзіцца толькі ў сярэдзіне чаргі:

“Я падаваўся ў літоўскі цэнтр яшчэ да таго, як усё здарылася. Але спакойна за дзень да падачы дакумантаў патэлефанаваў і даведаўся, што час нават не змяняецца — толькі што прыходзіць трэба на паверх ніжэй. Зараз жа нейкіх цяжкасцяў пры падачы і працэдуры не заўважыў, бо ўсё тое ж самае. Адзінае, канешне, што ў чарзе прыходзіцца нашмат больш стаяць. Затое пускаюць не па адным, а адразу невялічкімі групкамі”.

Цягам дня разрыў у часе павялічваецца: калі ў абед людзі траплялі на прыём на паўтары гадзіны пазней запланаванага, то да вечара гэты час чакання яшчэ павялічваецца.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі