Міхаіл Круціхін
Украінскія вайскоўцы ўсур’ёз узяліся за расійскі “ценявы флот”. Паводле інфармацыі, за апошнія два тыдні ўжо чатыры судны трапілі пад удары марскіх дронаў. Не спыняюцца ўдары і па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах, трапляе пад удары беспілотнікаў і нафтаправод “Дружба”. Што праўда, энергетычныя аб’екты Украіны таксама практычна штодня знаходзяцца пад ударам і моцна пацярпелі ад расійскіх ракет і дронаў. Але вайна справа дарагая. А калі да ваенных выдаткаў яшчэ і санкцыі дадаюцца, то эканоміка можа і не справіцца.
Ці існуе ён — “ценявы флот Расіі”, і ці здольныя яго патапіць украінскія марскія дроны і еўрапейскія санкцыі? Наколькі балючыя ўдары УСУ па расійскіх НПЗ і што адбываецца ў нафтагазавым сектары Расіі? Ці ўплываюць на эканоміку Расіі заходнія санкцыі і ці праўда, што расійскія заказчыкі не здольныя аплаціць замовы, зробленыя ў Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае эксперт нафтагазавага рынку Міхаіл Круціхін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут