Царкву "Новае жыццё" ў Сухараве плануецца перанесці

14/02/2019 - 14:49

Падведзеныя вынікі грамадскага абмеркавання па забудове мінскага мікрараёна Сухарава, піша tut.by

Аўтарам праекту паступіла 349 электронных зваротаў (з іх 20 калектыўных), 111 пісьмовых зваротаў (з іх 12 калектыўных), а таксама 61 зварот быў напісаны у часопіс рэгістрацыі пісьмовых заўваг і прапаноў.

У 459 зваротах была выказаная нязгода з праектнам. Зваротаў з падтрымкай праекта не было ўвогуле.

У некаторых момантах чыноўнікі пайшлі насустрач мясцовым жыхарам. Напрыклад, з 79 сядзібаў, прызначаных пад знос, прапанавана захаваць 19. Гэта дамы на вуліцы Кавалёва 23а, 48, 49, 50, 51, 53, 68; па вуліцы Мачульскага 1, 3, 5, 7, 7а, 21; па вуліцы Школьнай 21, 21а, 70. Таксама прапануецца захаваць два катэджы на вуліцы Кавалёва, 19а і 19б.

Таксама камісія прапанавала не будаваць рэстаран на сто месцаў у мікрараене №3.

Царкву "Новае Жыццё" ў будынку былога кароўніка на Кавалёва, 72. На гэтым месцы "Мінскпраект" запланаваў пабудаваць школу на 1241 месца з басейнам. Намеснік начальніка ўпраўлення архітэктуры і будаўніцтва Фрунзенскага раёна Павел Тумас падкрэсліў, што выкарыстанне будынка кароўніка ў якасці культавага будынка супярэчыць дзейнаму заканадаўству. 

Як варыянт было прапанавана падабраць для царквы "Новае Жыццё" іншы зямельны ўчастак. Прадстаўнікі ініцыятыўнай групы лічаць неабходным пакінуць царкву на ранейшым месцы. Царква існуе ўжо 25 гадоў. 

У 2006 годзе мінскія ўлады ўжо спрабавалі выселіць "Новае Жыццё". Тады вернікі абвясцілі масавую галадоўку, пасля якой царкву пакінулі ў ранейшым будынку. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі