Валерый Цапкала аб'явіў пра стварэнне новага праекта — Беларускага дэмакратычнага форума. Апазіцыйны палітык падкрэслівае, што гэта адказ Аляксандру Лукашэнку і Усебеларускаму народнаму сходу, які ён збіраецца правесці ў лютым.
На сайце форума "кожны жадаючы можа прыняць удзел у грамадскіх абмеркаваннях будучыні Беларусі". Напрыклад, таго, якім мусіць быць дзяржаўнае кіраванне.
Мэтай праекта называецца "стварэнне шырокага міжнароднага руху ў розных гарадах і краінах свету". Ён прызначаны для беларусаў і на радзіме, і ў замежжы. Кожны з іх можа ініцыяваць тэму для грамадскага абмеркавання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.