Цапкала даў лайфхак сілавікам, што ім рабіць з незаконнымі загадамі

19/09/2020 - 11:49
Валерый Цапкала / Еўрарадыё

Валерый Цапкала запісаў відэазварот, у якім падказаў сілавікам, што рабіць з незаконнымі загадамі. Экс-прэтэндэнт на прэзідэнцкае крэсла нагадаў сілавікам, што яны прысягнулі на вернасць беларускаму народу, і прапанаваў наступнае: калі начальнік дае незаконны загад (хутчэй за ўсё, гэта адбываецца ў вуснай форме), вы павінны папрасіць даць такі загад пісьмова, а таксама паведаміць аб незаконным загадзе начальству.

Валерый Цапкала разам з дзецьмі пакінуў Беларусь пасля таго, як МУС ўзбудзіла супраць яго крымінальную справу. Пасля краіну пакінула і яго жонка Вераніка, якая была адной з лідарак Аб'яднанага штаба.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі