Былы топ-менеджэр Pro-Store прывядзе ў Беларусь канкурэнта IKEA

19/06/2016 - 12:30

На беларускі рынак выходзіць дацкая кампанія JYSK — уладальнік сеткі крамаў тавараў для дома і адзін з канкурэнтаў шведскай IKEA. Мэта кампаніі — цягам 10 гадоў адчыніць у нашай краіне 25 “юскаў”. Прадстаўнікі JYSK даўно заўважылі, наколькі папулярныя сярод беларусаў крамы IKEA у Літве і вырашылі прыйсці непасрэдна на наш рынак, піша TUT.by

На сёння JYSK мае болей за 2300 крамаў і 20 000 супрацоўнікаў у 41 краіне свету. Гадавы абарот сеткі — 2,9 мільярда еўра. Мяркуецца, што першы беларускі “юск” адчыніцца ў Мінску ў пачатку лістапада.

Таксама вядома, што дырэктарам па развіцці бізнеса JYSK у Беларусі стаў Іварс Краўчунс, які дагэтуль працаваў камерцыйным дырэктарам у Pro-Store.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі