У Мінску затрымалі былога супрацоўніка банка, які незаконна афармляў крэдыты на іншых асобаў. Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, сума скрадзеных сродкаў дасягае 10 тысяч рублёў.
Выявілася, што зламыснік меў доступ да базы дадзеных з тэлефонамі кліентаў і афармляў на іх крэдыты ў рэжыме анлайн, атрымліваў грошы і затым прайграваў іх у казіно.
На яго завялі крымінальную справу паводле ч.3 арт. 212 КК (крадзеж шляхам выкарыстання кампутарнай тэхнікі).