Былы гулец БАТЭ Павел Няхайчык стаў брэсцкім дынамаўцам (фота)

14/07/2017 - 15:33

Былы гулец БАТЭ Павел Няхайчык стаў брэсцкім дынамаўцам. Як інфармуе прэс-служба ФК “Дынама-Брэст”, пагадненне з паўабаронцам разлічана на 1,5 года. Няхайчык перайшоў у новую каманду на правах свабоднага агента.

Паўлу Няхайчыку 15 ліпеня споўніцца 29 гадоў. Пасля БАТЭ (у яго складзе ён гуляў у 2007-2013 гадах) ён выступаў за расійскія клубы “Дынама” (Масква), “Томь”, “Арэнбург”.

Фота: dynamo-brest.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі