Былую палітзняволеную паштарку адправілі на "суткі"

17/11/2022 - 13:20
Ларыса Танкашкур / "Наша Ніва"

14 сутак адміністрацыйнага арышту прысудзілі былой палітзняволенай паштарцы Ларысе Танкашкур, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

Як распавядала Еўрарадыё, жанчыну затрымалі зранку 16 лістапада. Па словах сілавікоў, пасля свайго вызвалення з калоніі яна адправіла даныя свайго суддзі і пракурора ў "Чорную кнігу Беларусі".

17 лістапада жанчыну судзілі, Яе прызналі вінаватай у "дробным хуліганстве" паводле арт. 19.1 КаАП і адправілі на "суткі".

На пачатку 2021 года Танкашкур асудзілі на тры месяцы зняволення за перадачу ў пратэсны тэлеграм-чат даных дзясяткаў міліцыянтаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі